BE RU EN

«ЗША не зважаюць на крамлёўскія «чырвоныя лініі»

  • 1.02.2023, 12:37

Украінскі дыпламат пракаментаваў перадачу амерыканскіх ракет, якія дастаюць да Крыма.

ЗША збіраюцца выдаць Украіне высокадакладныя ракеты далёкасцю 150 км. Да гэтага Вашынгтон пагадзіўся даць Украіне танкі Abrams і БМП Bradley. Чаму Белы дом пайшоў на гэты крок?

На гэтую тэму сайт Charter97.org пагаварыў з экспэртам у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі фонду «Майдан замежных спраў», экс-дарадцам пасольства Украіны ў Канадзе і Кеніі Алегам Белаколасам.

- Так званыя «чырвоныя лініі» малююць у асноўным у Маскве. Кожны раз напярэдадні нейкай аб'яўленай пастаўкі яны гавораць аб тым, што гэта будзе нейкая чарговая рыса. Спачатку гэта было з HIMARS, зараз - цяжкія танкі, прычым не толькі ад Злучаных Штатаў. Але гэта толькі разважанні Масквы на гэтую тэму.

Я думаю, у Вашынгтоне не звяртаюць асаблівай увагі на крамлёўскія «чырвоныя лініі», а сістэмна павялічваюць баявую моц украінскага войска.

- Гэтыя ракеты могуць даставаць да Крыма. Ці можна казаць, што ЗША будуць падтрымліваць Украіну ў імкненні вызваліць паўвыспу?

- Рэч у тым, што пазіцыя Злучаных Штатаў у плане тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, уключаючы Крымскую паўвыспу, застаецца нязменнай з 2014-га года. Там сумневаў няма, Крым - гэта тэрыторыя Украіны. Таму адрозненняў ад часова акупаваных абласцей на поўдні ці ўсходзе Украіны, ні ў Кіеве, ні ў Вашынгтоне не бачаць.

Наш прэзідэнт неаднаразова казаў, што мы павінны выйсці на міжнародна прызнаныя межы 1991-га года, якія прызнавалі і Злучаныя Штаты і амаль усясусветная супольнасць, нават тыя, хто цяпер маўчыць наконт Крыма.

Апошнія навіны