BE RU EN

СБУ прыйшла з ператрусам у дом Каламойскага

  • 1.02.2023, 11:55

Ператрусы праходзяць па месцы жыхарства алігарха на курорце Букавель.

Служба бяспекі Украіны праводзіць ператрусы ў доме алігарха Ігара Каламойскага. Расследаванне тычыцца махінацый у кампаніях «Укртатнафта» і «Укрнафта».

Аб гэтым РБК-Украіна паведамілі крыніцы ў праваахоўных органах.

Цяпер вядома, што гаворка ідзе аб растраце нафтапрадуктаў на агульную суму на 40 млрд. грыўняў. Акрамя таго, размова ідзе і аб ухіленні ад выплаты мытных плацяжоў.

Магчыма, ператрусы праходзяць па месцы жыхарства алігарха на курорце Букавель.

Адзначым, што афіцыйных каментароў наконт ператрусу ва ўкраінскага бізнэсоўца не паступала.

Нагадаем, што раней Украіна нацыяналізавала частку прадпрыемстваў алігарха Ігара Каламойскага, і гаворка ішла аб вышэйзгаданых прадпрыемствах «Укрнафта» і «Укртатнафта».

Апошнія навіны