BE RU EN

Расейскія генералы ўцякаюць ад вайны ва Украіне на лейтэнанцкія пасады ў Сірыю

  • 1.02.2023, 10:23

Войска РФ раскідваецца, як картачны дамок.

Расейскія генералы, каб пазбегнуць удзелу ў вайне ва Украіне, бягуць на лейтэнанцкія пасады ў Сірыю. А шараговыя салдаты скардзяцца ў тэлефонных размовах родным на нізкую баяздольнасць, пастаянны страх наступу УСУ і адсутнасць арганізацыі.

Украінская выведка перахапіла цікавую тэлефонную размову двух расейскіх акупантаў.

У адной з перахопленых размоў вайсковец РФ распавядае, што больш за ўсё баіцца наступу Узброеных сілаў Украіны. Больш за тое, расейскі захопнік упэўнены, што як толькі УСУ пачнуць наступаць, расейскае войска раскідаецца, як картачны дамок.

«Я так і ведаў, што будзе. Вось пачнецца нешта сур'ёзнае… і наша карцінна-дэманстратыўнае войска ўпадзе як картачны дамок», – распавядае адзін з акупантаў падчас размовы з сябрам.

Ён дадаў, што вайскоўцы Расеі не ўмеюць ваяваць.

«Вось пачалася вайна і ніхто не ведае, што рабіць», - заявіў акупант.

Іншы вайсковец РФ распавёў аб спосабах ухілення ад удзелу ў поўнамаштабнай вайне супраць Украіны, якімі карыстаюцца прадстаўнікі старэйшага афіцэрскага складу УС РФ.

«Сірыя зараз «могілкі» генералаў. Там палкоўнікі на лейтэнанцкіх пасадах», - паведаміў ён, дадаўшы, што такім чынам расейскія афіцэры спрабуюць пазбегнуць вайны ва Украіне.

Апошнія навіны