BE RU EN

Ігару Сігаву — 55 гадоў

  • 30.12.2023, 16:47

Сёння дзень нараджэння вядомага беларускага артыста.

Знакамітаму беларускаму актору Ігару Сігаву сёння 55 гадоў. Заслужаны артыст Беларусі нарадзіўся 30 снежня 1968 года ў Полацку. З 1994 года граў на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, з 2012 да 2014 - адначасова дырэктар тэатра.

Зняўся ў ірландскага рэжысёра Хуаніты Уілсан у галоўнай ролі ў фільме "Дзверы" паводле "Чарнобыльскай малітвы" Святланы Алексіевіч, які ў 2010 годзе намінавалі на "Оскар" у катэгорыі найлепшы мастацкі кароткаметражны фільм.

З 2014 года працаваў у Купалаўскім тэатры. Сыграў больш за сотню роляў у кіно.

Пасля пачатку вайны ва Украіне выйшаў на пратэсты. Быў змушаны пакінуць краіну. Цяпер пражывае ў Варшаве, дзе грае ў пастаноўках «купалаўцаў» ды іншых беларускіх тэатральных труп.

Рэдакцыя сайта Charter97.org віншуе Ігара з днём нараджэння, зычыць поспехаў у творчасці і хутчэй сыграць на сцэне тэатра імя Янкі Купалы ў свабодным Менску.

Апошнія навіны