BE RU EN

З'явілася аўдыёкніга з казкамі Уладзіміра Караткевіча

  • 28.12.2023, 19:48

У аўдыёкнізе больш за два дзясяткі казак.

З'явілася 4-гадзінная аўдыёкніжка з казкамі знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Яе апублікаваў праект «Беларуская літаратура».

«Кожная зямля расказвае свае сакрэты найперш праз казкі — бо казка жыве даўным-даўно і ўсё пра нас ведае — якімі мы былі калісьці і якімі будзем на тысячу гадоў наперад. Асабліва калі іх перакажа такі чулы да голасу зямлі аўтар - Уладзімір Караткевіч», - пішуць аўтары праекта.

У аўдыёкнізе больш за два дзясяткі казак.

Апошнія навіны