BE RU EN

У Варшаве адкрылася выстава «Dziady: Sapraŭdnaja Archaika»

  • 6.11.2023, 16:15

Праект прысвечаны старажытнаму беларускаму святу.

У Варшаве адкрылася выстава «Dziady: Sapraŭdnaja Archaika». Выстава праходзіць у культурнай прасторы «Робiм разам».

Праект прысвечаны старажытнаму беларускаму святу Дзяды.

«Гэты праект стварае глебу для асэнсавання нашых агульных каранёў і гісторыі. Польскай, беларускай, украінскай, глыбінны сінтэз культур і мастацкае яднанне», - распавялі арганізатары.

Арганізатары — лідар гурта «ZNICH» Алесь Таболіч і кампазітар Вітаўтас Кашкурэвіч.

Выстава адкрылася 4 лістапада і працягнецца да 4 снежня. Адрас - Варшава, плошча Канстытуцыі 6, прастора «Робiм разам».

Уваход - вольны.

Апошнія навіны