BE RU EN

У Варшаве пройдзе польска-беларускі вечар джаза

  • 28.11.2023, 12:07

Грошы, атрыманыя ад продажу квіткоў, пойдуць на падтрымку музыкаў з Беларусі.

У Варшаве пройдзе польска-беларускі вечар джазу ад каманды Jazz integracja.

Канцэрт адбудзецца 16 снежня а 20:00 у варшаўскім клубе "SCENA CHMIELNA".

“Першы канцэрт пройдзе ў форме джэм-сэйшна з удзелам вядомых музыкаў.

Праект закліканы прыцягнуць увагу да важнасці джазавай спадчыны як інструмента для прасоўвання дыялогу, узаемаразумення і роўнасці. З дапамогай музыкі праект прасоўвае такія каштоўнасці, як талерантнасць і адкрытасць”, - пішуць арганізатары мерапрыемства.

Грошы, атрыманыя ад продажу квіткоў, пойдуць на падтрымку музыкаў з Беларусі.

Апошнія навіны