BE RU EN

У Варшаве пакажуць спектакль пра першыя дні пратэстаў у Беларусі

  • 27.11.2023, 12:48

«Мора Крысціны» расказвае пра простых беларусаў, якія кінулі выклік рэжыму.

У Варшаве пакажуць спектакль “Мора Крысціны”, прысвечаны першым дням пратэстаў у Беларусі.

Паказ спектакля адбыўся 29 лістапада ў варшаўскім тэатры Komuna Warszawa (Emilii Plater 31). У пастаноўцы гучаць беларуская, расейская, украінская і польская мовы.

Спектакль пакажа трупа BYTEATR.

«Сёння, калі Украіна больш за год агорнутая вайной, якая забівае тысячы людзей, нельга забываць і пра іншую — «ціхую» вайну ў Беларусі, якая доўжыцца вось ужо трэці год.

Аб вайне дыктатара Лукашэнкі з уласным народам.

Новая беларуская п'еса “Мора Крысціны” расказвае пра першыя дні пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, з якіх пачалася гэтая вайна.

Героі п'есы, якія выступілі супраць скрадзеных выбараў і трапілі за краты, сутыкаюцца ў жорсткім канфлікце з карнікамі — слугамі дыктатара. Героі праходзяць праз жудасныя катаванні і здзекі, у той час як для міліцыянтаў гэта – звычайны працоўны дзень.

Дзень, у які беларускае грамадства раскалола напал глыбокая прорва», — так расказваюць пра спектакль самі акторы.

29 лістапада, Варшава, тэатр Komuna Warszawa (Emilii Plater 31). Пачатак спектакля — а 19:00.

Зарэгістравацца можна тут.

Апошнія навіны