BE RU EN

У Беларусі паднялі падатак для ўладальнікаў сабак

На колькі і хто яго мусіць плаціць?

У 2024 годзе для ўладальнікаў сабак збіраюцца падняць падаткі. Гэта прапісана ў праекце змен у Падатковы кодэкс.

Цяпер стаўка гэтага збору складае 11,1 рубля, а за патэнцыйна небяспечныя пароды сабак – 55,5 рубля. Гэты падатак жадаюць павялічыць да 11,9 і 59,6 рубля адпаведна.

Гэты збор павінны плаціць тыя, чыім сабакам больш за тры месяцы. Яго трэба ўносіць адзін раз за тры месяцы. Каб плаціць падатак за сабаку, яго трэба зарэгістраваць. Гэта можна зрабіць у ЖЭУ па месцы жыхарства. Рахунак за ўтрыманне сабакі выстаўляюць у квітанцыях на аплату камунальных паслуг.

За нявыплату падатку за валоданне сабакамі, як і любога іншага падатку, можна атрымаць штраф. Калі не зарэгістраваць гадаванца, можна атрымаць штраф да 15 базавых, ці 555 рублёў.

Апошнія навіны