BE RU EN

У беларускім скарбе чакаецца рэкордная «дзіра»

Бюджэт зноў будзе дэфіцытны.

Чыноўнікі апублікавалі праект нацыянальнага бюджэту на 2024 год. Пяты год запар ён плануецца дэфіцытным. У наступным годзе нястача сродкаў, як плануецца, будзе на ўзроўні амаль 4 млрд 751,1 млн. рублёў, піша zerkalo.io.

Выдаткі нацыянальнага бюджэту на 2024 год запланаваны на ўзроўні амаль 44 млрд 657,4 млн рублёў, а даходы — амаль на 4 млрд 751,1 млн рублёў меншыя. Гэта значыць, на такім узроўні прагназуецца дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту.

Аб тым, што ў 2024 годзе плануецца дэфіцытны дзяржаўны бюджэт, раней паведаміў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.

Нагадаем, на 2023 год дэфіцыт нацыянальнага бюджэту чакаецца на ўзроўні 3 млрд 173,8 млн рублёў. На 2022 год быў закладзены дэфіцыт бюджэту на ўзроўні 2,9 млрд рублёў, на 2021 год — 4 млрд рублёў, а на 2020 — крыху менш за 1 млрд рублёў.

Апошнія навіны