BE RU EN

Еўропа назапасіла да зімы рэкордныя запасы газу

Запасы газу ў ЕЗ і Вялікай Брытаніі склалі 1096 тэрават-гадзін.

Еўропа ўвойдзе ў зімовы ацяпляльны сезон з рэкорднай колькасцю газу ў сховішчах, піша Reuter.

Паводле звестак Gas Infrastructure Europe (GIE), 30 верасня запасы газу ў Еўрапейскай Уніі ды Вялікай Брытаніі склалі 1096 тэрават-гадзін (ТВт-г).

На дату заканчэння асноўнага летняга сэзону папаўненне запасаў было на 172 ТВт-г (19%) вышэйшым за сярэдняе сэзоннае значэння за папярэднія дзесяцігоддзі.

Сховішчы былі запоўненыя на 96%, што з'яўляецца другім высокім паказчыкам пасля 2019 года ў параўнанні з дзесяцігадовым сэзонным сярэднім паказчыкам 87%.

"Высокі ўзровень стартавых запасаў у спалучэнні з новымі тэрміналамі для імпарту ЗПГ (LNG) і пэўнай колькасцю захоўванага ва Украіне дадатковага газу маюць забяспечыць камфортныя запасы, незалежна ад надвор'я ўзімку 2023/2024", – адзначае агенцтва.

Цана газу застаюцца высокай у параўнанні з гадамі да ўварвання Расеі ва Украіну ў лютым 2022 года. Яна прыкладна на 55% вышэйшая за сярэднюю ў 2010-2020 гадах.

Апошнія навіны