Даляр устанавіў чарговы рэкорд у пачатку таргоў у Менску
- 6.10.2023, 10:39
Расце таксама еўра і кітайскі юань.
У пачатку таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 6 кастрычніка даляр ужо вырас на 2,87 капейкі да 3,3663 беларускага рубля. Гэта новы рэкорд. Даляр рос увесь тыдзень.
Еўра сёння даражэе на 1,33 капейкі да 3,52.
Расейскі рубель апускаецца на 1,64 капейкі да 3,3161 за 100 адзінак. А кітайскі юань даражэе на 3,95 да 4,5996 за 10 адзінак.
Таргі працягваюцца.