BE RU EN

У эканоміцы Беларусі нарастае яшчэ адна праблема

Лукашысты вінавацяць «нуднае» насельніцтва.

У эканоміцы далей павялічваецца перакос у замежным гандлі. За жнівень імпарт тавараў у нашу краіну яшчэ больш нарасціў перавагу над экспартам, вынікае са звестак Белстата. Раней у Мінэканомікі сярод прычын такога дысбалансу ў замежным гандлі называлі тое, што "ўнутраны рынак знудзіўся па пэўных таварах".

Як паведамляе Белстат, у студзені-жніўні замежнагандлёвае абарачэнне тавараў Беларусі склала 54 млрд 122,2 млн даляраў. Пры гэтым экспарт склаў 25 млрд 901,7 млн даляраў, а імпарт — на 2 млрд 318,8 даляраў большы. За жнівень перавышэнне павялічылася яшчэ на 180,7 млн даляраў.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года замежнагандлёваае абарачэнне вырасла на 14,8% у бягучых цэнах: экспарт павялічыўся на 8,4%, а імпарт — на 21,4%.

Чыноўнікі не першы год змагаюцца з імпартам, але адчуваюць з гэтым цяжкасці. Тым часам Беларусь усё больш збліжаецца з Расеяй у замежным гандлі, піша zerkalo.io.

У канцы верасня гэтага года намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун заявіў, што "рынак ужо дастаткова насыціўся імпартам, тэмпы росту імпарту будуць скарачацца, будзе выраўноўвацца сальда замежнага гандлю". Чыноўнік таксама казаў, што ўрад пакуль не бачыць рызыкі праз гэты перакос у замежным гандлі. Ён таксама звяртаў увагу на адну з прычын паскоранага павелічэння імпарту — рост спажывецкага рынку. "Тут у нас і ўнутраны рынак занудзіўся па пэўных таварах", — адзначыў раней Андрэй Картун.

Акупант на імгненне вызірнуў з-за рога і атрымаў кулю ад украінскага снайпера

Відэафакт.

Украінскі снайпер ліквідаваў расейскага акупанта, які на імгненне вызірнуў з-за будынка, каб разгледзець абстаноўку.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, відэазапіс баявой працы ўкраінскага снайпера апублікаваны ў сацсетках.

Апошнія навіны