BE RU EN

Колькі беларусы будуць плаціць за «камуналку» гэтай зімой?

Сумы ўжо падлічаныя.

Тарыфы на камунальныя паслугі перыядычна падвышаюцца. Спачатку прывязка была да даляра (рост не больш за $ 5 у эквіваленце за год), а з лета гэтага года – да базавай велічыні (максімум – 0,5 базавай). Вось і 1 чэрвеня «стаўкі» на цеплавую энэргію былі скарэктаваныя.

Як гэта паўплывае на жыроўкі і наколькі цяжкія плацёжкі прыйдуць у нашы скрыні ўжо зусім хутка, БелТА расказаў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка.

Паводле ягоных словаў, у краіне нібыта дзейнічае парог штогадовага павышэння кошту тарыфаў на ЖКП – гэта палова адной базавай велічыні на год.

«З улікам павышэння кошту цеплавой энэргію, якая павялічылася з 1 чэрвеня, кошт ЖКП, у тым ліку ацяплення, у стандартнай двухпакаёвай кватэры плошчай 48 кв. м з двума жыхарамі будзе складаць блізу 153 рублёў. Летась гэтая сума была прыкладна роўная 140 рублям», – расказаў намеснік міністра.

Апошнія навіны