BE RU EN

Беларусы атрымалі чарговыя лісты наконт падаткаў

Што жадаюць на гэты раз?

Міністэрства падаткаў і збораў разаслала чарговыя паведамленні на электронныя скрыні беларусаў. Як піша «Зеркало», на гэты раз ведамства адзначае, што 5 кастрычніка адбыўся тэхнічны збой, праз які людзям прыйшлі апавяшчэнні, што абноўленыя рахункі на аплату маёмасных падаткаў - зямельнага, транспартнага, а таксама на нерухомасць.

«У сувязі з тэхнічным збоем 5 кастрычніка накіраваны на электронную пошту ліст аб фармаванні для вас паведамлення на выплату падаткаў, у тым ліку за мінулыя гады.

Такое паведамленне раней ужо было загружанае ў ваш у персанальны кабінет аплатніка», - тлумачаць у МПЗ.

Пры гэтым у ведамстве фактычна не прызналі сваю памылку. Бо ў разасланых раней 5 кастрычніка паведамленнях сцвярджалася, што гаворка ідзе аб новым апавяшчэнні на выплату маёмасных падаткаў за 2022 замест раней накіраванага, а не аб паўторнай адпраўцы ўжо дасланых раней апавяшчэнняў. Праз гэта, уласна кажучы, беларусы і кінуліся званіць у ведамства для ўдакладненняў.

Нагадаем, беларусам да 1 верасня даслалі апавяшчэнні на выплату маёмасных падаткаў за 2022 год, іх трэба ўнесці да 15 лістапада ўключна.

Апошнія навіны