Запазычанасць беларусаў за крэдыты пабіла рэкорд
- 5.10.2023, 10:22
Да чаго гэта можа прывесці.
У жніўні 2023 года беларусы назапасілі рэкордныя аб'ёмы крэдытнай запазычанасці перад банкамі. Агульны аб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў склаў 19 млрд. рублёў. Гэта на 16% больш за запазычанасць на 1 верасня 2022 года, піша тэлеграм-канал «Нашы грошы».
«Цяпер у сярэднім на кожнага жыхара краіны прыпадае больш за 2,1 тысячы рублёў крэдытнай запазычанасці, і гэта нават лічачы дзяцей», – адзначаюць экспэрты.
Спажывецкае крэдытаванне складае зараз 33% ад узятых беларусамі крэдытаў, і 67% прыпадае на крэдытаванне будаўніцтва і набыццё жылля.
«Такім чынам, крэдытную актыўнасць можна звязаць галоўным чынам з захаваннем даступнасці крэдыту і няўпэўненасцю ў сярэднетэрміновых перспектывах. Насельніцтва, ацэньваючы сітуацыю, магчыма, уважае за лепшае ўзяць крэдыт зараз», - мяркуюць экспэрты.
Пры гэтым, паводле іх слоў, такі рост крэдытавання насельніцтва нясе рызыкі паскарэння інфляцыі.
Тым не менш, беларусы застаюцца вельмі адказнымі пазычальнікамі, і аб'ём дрэнных завінавачанасцяў насельніцтва вельмі нізкі.