BE RU EN

NYT: Ізраіль змяніў фармат наземнай аперацыі ў сектары Газа

Пастанова нібыта была ўзгодненая з кіраўніком Пентагона.

Войска абароны Ізраілю нібыта “спыніла” наземную аперацыю супраць тэрарыстаў ХАМАС у сектары Газа. Замест поўнамаштабнага ўварвання ЦАХАЛ пастанавіў навесці правесці больш абмежаванымі наземныя аперацыі.

Са слоў амерыканскіх афіцыйных асоб, такая пастанова ізраільскіх вайскоўцаў была ўзгодненая з міністрам абароны ЗША Лойдам Осцінам. Аб гэтым паведамляе выданне The New York Times.

Прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна заявілі, што на гэтым этапе цяжка сказаць, якую менавіта тактыку абярэ Ізраіль. Аднак павелічэнне колькасці авіяўдараў і наземных аперацый за апошнія тры дні паказвае на больш рашучую пазіцыю ЦАХАЛ.

У той жа час прэм'ер-міністр Ізраілю Біньямін Нетаньяху заявіў 28 кастрычніка, што напярэдадні ізраільскія войскі ўвайшлі ў сектар Газа, каб пачаць "другі этап вайны".

На сённяшні дзень дзеянні ізраільскіх наземных войскаў у Газе больш вузканакіраваныя, чым тое, што ізраільскія вайскоўцы першапачаткова апісалі кіраўніку Пентагона і іншым высокапастаўленым вайсковым чыноўнікам ЗША.

Нягледзячы на гэта першапачатковыя планы ізраільскага войска ўстрывожылі афіцыйных асоб ЗША, якія выказалі занепакоенасць адсутнасцю дасягальных ваенных мэт.

У тэлефонных размовах са сваім ізраільскім калегам Ёавам Галантам Осцін падкрэсліў неабходнасць дбайнага разгляду таго, як ізраільскія сілы могуць правесці наземнае ўварванне ў Газу, дзе ХАМАС мае складаную сетку тунэляў пад густанаселенымі раёнамі.

Іншымі чыннікамі, якія таксама, магчыма, паўплывалі на планаванне вайны Ізраілем, са слоў амерыканскіх чыноўнікаў, з'яўляецца магчымы ўплыў на перамовы аб закладніках і той факт, што ізраільскія палітычныя і ваенныя лідары падзяліліся ў меркаваннях наконт таго, як, калі і ці варта наогул праводзіць наземную аперацыю ў Газе.

Нагадаем, прэм'ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху афіцыйна абвясціў аб пачатку наземнай аперацыі ў сектары Газа. Ён паведаміў, што пастанова аб пачатку наземнага ўварвання было прынятая аднагалосна як ваенным кабінетам, так і кабінетам бяспекі.

Апошнія навіны