Салаўёў анямеў: расейскаму прапагандысту заткнулі рот проста ў эфіры ТВ
- 29.10.2023, 14:40
Скандал усчаўся пасля заявы аб узроўні жыцця ў РФ.
Крамлёўскі прапагандыст Якаў Кедмі адышоў ад “метадычкі” і ў жывым эфіры вываў праўду аб скочванні расейцаў у галечу.
У эфіры федэральнага тэлеканала "Росія 1" нечакана прагучала праўда, няёмкая для Крамля, паведамляе dialog.ua.
Прапагандыст Якаў Кедмі разгаварыўся аб тым, што на фоне «СВА» расейцы імкліва бяднеюць.
Інцыдэнт здарыўся ў эфіры прапагандысцкага ток-шоу "Вечар з Уладзімірам Салаўёвым".
“Я ж не жыву тут, але я прыязджаю. Маё ўражанне, што асноўны пакет неабходных прадуктаў і таго, што трэба для жыцця, сёння і на сённяшні заробак вашы грамадзяне могуць купіць менш, чым паўгода таму! І яшчэ менш, чым паўтара гады таму», — заявіў Кедмі.
Згадка паўтара года, імаверна, стала ягонай спасылкай на пуцінскую "спецаперацыю" ва Украіне. Салаўёў анямеў ад праўды з вуснаў Кедмі.
А вось іншыя "эксперты" паспрабавалі хутка заткнуць рот экс-дыпламату.
«Ну гэта… Гэта наўрад! Наўрад! Гэта нешта я зусім не разумею, чаму... А Вы праводзілі даследаванні? А Вы адкуль гэта ўзялі? Я не разумею... Напраўду, памянялася вельмі мала што. Ёсць пэўная праблема з інфляцыяй, але гэта 20-ы яшчэ год, 19-ы, калі сталі прадаваць», — спрабаваў няўмела хлусіць адзін з «экспертаў».
Ён вельмі агрэсіўна ўшчуваў Кедмі за ягоныя словы аб падаражэнні прадуктаў у РФ.
Вядома, што прапагандзе Крэмль катэгарычна забараняе адзначаць сувязь вайны з эканамічнымі праблемамі РФ.
Менавіта таму, відавочна, «эксперт» няўмела паспрабаваў зманіць, што праблемы з інфляцыяй нібыта былі да вайны, а цяпер усё наладзілася.
Праблема з падаражэннем тавараў у РФ цяпер настолькі сур'ёзная, што Крэмль пайшоў на забойны для эканомікі крок з павышэннем ключавой стаўкі.