BE RU EN

Хрэнін прыбыў з візітам у Кітай

І заявіў аб пошуку апоры.

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін сустрэўся з членам Палітычнага бюро Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Кітая, намеснікам старшыні Цэнтральнай вайсковай рады Кітайскай Народнай Рэспублікі Чжанам Юся, паведамляе прэсавая служба Мінабароны.

«Нягледзячы на тое, што ўзмацняюцца тэндэнцыі міжнароднай канфрантацыі і санкцыйнага ціску, супрацоўніцтва з Кітаем для Беларусі знаходзіцца на ўзрастальнай траекторыі развіцця. Дасягнутая высокая ступень даверлівасці ў нашых узаемных стасунках дазваляе знаходзіць развязкі ўсіх пытанняў ва ўсякіх сітуацыях», — сказаў Хрэнін.

Хрэнін таксама заявіў аб развіцці бяспекі з апорай на Еўразію. «У Рэспубліцы Беларусь на фоне працягу дэградацыі еўрапейскай бяспекі ўсё большае значэнне надаюць развіццю бяспекі з апорай на Еўразію. Гэта можа стаць больш шырокай альтэрнатывай існым механізмам падтрымання міру ў шмат якіх рэгіёнах нашай планеты», — сказаў ён.

Апошнія навіны