BE RU EN

«Магутны сігнал усяму чалавецтву»: на Мальце прайшоў саміт аб Формуле міру Зяленскага

Сталі вядомыя вынікі.

Учора, 28 кастрычніка, на Мальце адбылася трэцяя сустрэча дарадцаў у пытаннях нацыянальнай бяспекі і дарадцаў у замежнай палітыцы паводле Формулы міру прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба Сядзібы прэзідэнта Украіны.

У трэцяй сустрэчы ўзялі ўдзел дыпламаты з 66 краін, а таксама міжнародных арганізацый. Сярод іншага, да саміту далучыліся дэлегацыі краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі. Украінскую дэлегацыю на Мальце ўзначальваў кіраўнік Сядзібы прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Паводле слоў Ермака, папярэднія кансультацыі на ўзроўні дарадцаў дапамаглі сфармаваць агульнае бачанне перадумоў надыходу міру і бяспечнага пасляваеннага ўладкавання свету. Ужо ў час сустрэчы на ўзроўні паслоў былі выпрацаваныя канкрэтныя планы рэалізацыі пунктаў Формулы супакою, а таксама створаныя міжнародныя працоўныя групы, якія засяродзіліся на тэхнічных пытаннях.

Якія пытанні былі разгледжаныя

Увага была засяроджана на пяці ключавых пунктах Формулы міру: "Ядзерная і радыяцыйная бяспека", "Харчовая бяспека", "Энэргетычная бяспека", "Вызваленне палонных і дэпартаваных асоб", "Аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і сусветнага парадку".

Ядзерная і радыяцыйная бяспека

Міністр энэргетыкі Украіны Герман Галушчанка прадставіў план ядзернай бяспекі, які мае на мэце поўны вывад тэрарыстаў і цывільных асоб, а таксама зброі і абсталявання з тэрыторыі Запарожскай АЭС, у тым ліку перадачу кантролю над станцыяй Украіне.

"План прадугледжвае ўзмацненне ролі МААЭ ў кантролі за выкананнем правілаў эксплуатацыі ядзерных установак, вызначэнне тэхнічных умоў для бяспечнага вяртання ЗАЭС пад кантроль Украіны, вывучэнне механізмаў адказнасці за невыкананне міжнародна прызнанага прынцыпу ядзернай бяспекі", – дадае Сядзіба прэзідэнта Украіны.

Энэргетычная бяспека

Таксама ўдзельнікі разгледзелі план рэалізацыі пункта што да энэргетычнай бяспекі, якая прадугледжвае распрацоўку мадэлі энэргетычнай устойлівасці. План накіраваны на прадухіленне парушэнняў энэргетычнай бяспекі і ўсякай далейшай агрэсіі з выкарыстаннем энэргіі ў якасці вагара ўплыву.

Бесперапыннае забеспячэнне харчаваннем

У якасці плана міністарка эканомікі Украіны Юлія Свірыдзенка прапанавала ўзмацніць абарону партовай і лагістычнай інфраструктуры Украіны, забяспечыць размінаванне марскіх шляхоў і даць падтрымку страхавання суднаў, а таксама тавараў і да таго падобнае.

Вяртанне дэпартаваных дзяцей, цывільных закладнікаў, ваеннапалонных

План дзеянняў, які прадставіў упаўнаважаны Вярхоўнай Рады ў правах чалавека Дмытро Лубінец, прадугледжвае стварэнне міжнароднай маніторынгавай групы і вызначэнне механізму збору інфармацыі аб дэпартаваных дзецях, цывільных закладніках і ваеннапалонных.

Сярод іншага размова ідзе аб атрыманні доступу да іх месца ўтрымання, дадатковыя санкцыі супраць Расеі і ціск на тэрарыстаў з мэтай надання ААН і МКЧК бесперашкоднага доступу да ўкраінскіх палонных і да таго падобнае.

Аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны

"Ён мае на мэце ўдасканаленне існх механізмаў рэалізацыі базавага прынцыпу павагі тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту, замацаванага ў Статуце ААН", — піша прэсавая служба.

Для дасягнення вышэйзгаданых мэт прапанавана сканцэнтраваць намаганні на:

рэформе Рады бяспекі ААН і абмежаванні права вэта;

узмацненне ролі Міжнароднага суда Арганізацыі Аб'яднаных Нацый шляхам прызнання абавязковай юрысдыкцыі суда ва ўсіх спрэчках аб парушэннях Статута ААН і забеспячэння неадкладнага выканання яго пастаноў;

стварэнні сістэмы ранняга папярэджання аб дзеяннях, якія парушаюць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржаў.

Украінская формула супакою

У час выступу на саміце G20 у лістападзе 2022 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў формулу міру, каб спыніць расейскае поўнамаштабнае ўварванне.

Яна ўключае 10 пунктаў:

радыяцыйная і ядзерная бяспека (выхад РФ з тэрыторыі ЗАЭС, адмова ад ядзерных пагроз);

харчовая бяспека (пашырэнне збожжавай ініцыятывы);

энэргетычная бяспека (абарона энэргетычнай інфраструктуры Украіны, абмежаванне цаны энэргарэсурсаў РФ);

вызваленне ўсіх палонных і дэпартаваных (вызваленне паводле формулы "ўсіх на ўсіх");

выкананне Статута ААН, аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці і сусветнага парадку;

вывад расейскіх войскаў і спыненне баявых дзеянняў (аднаўленне кантролю Украіны над усімі дзялянкамі дзяржаўнай мяжы з Расеяй);

справядлівасць (стварэнне спецыяльнага трыбунала аб злачынстве агрэсіі Расеі супраць Украіны);

экацыд, патрабаванне неадкладнай аховы прыроды;

недапушчэнне эскалацыі (падпісанне хаўруснікамі пагаднення аб гарантыях бяспекі Kyiv Security Compact);

фіксацыя заканчэння вайны.

Апошнія навіны