Антысемітызм у РФ: у адным з рэгіёнаў запатрабавалі выселіць усіх габрэяў
- 29.10.2023, 13:08
Жыхары Карачаева-Чаркесіі выйшлі на мітынг з антысеміцкімі патрабаваннямі.
У суботу, 28 кастрычніка, у Чаркеску (РФ) адбыўся мітынг, на якім блізу 500 чалавек патрабавалі ад уладаў Карачаева-Чаркескай рэспублікі выселіць з рэгіёна ўсіх габрэяў на фоне вайны паміж Ізраілем і ХАМАСам, паведамляе dialog.ua.
Спачатку перад домам урада сабралася дзве сотні чалавек, варожа настроеных да габрэяў, але пасля іх колькасць павялічылася да 500 чалавек.
Спачатку яны запатрабавалі не ўпускаць на тэрыторыю рэспублікі асоб, якія прыязджаюць з Ізраілю, а наступным іх патрабаваннем стала высяленне ўсіх габрэяў з КЧР.
На кадрах чуваць, як прысутныя скардзяцца, што "не могуць на законных падставах выселіць габрэяў", і просяць улады "дапамагчы ім".