Украіна пераймае Расеі транзіт газу ў Еўропу
- 29.10.2023, 12:54
«Нафтагаз Украіны» прыняў пастанову.
Украіна не будзе працягваць транзіт расейскага газу пасля заканчэння тэрміна дзеяння кантракту ў 2024 годзе.
Пра гэта паведаміў старшыня ўправы НАК «Нафтагаз Украіны» Аляксей Чарнышоў у інтэрвію «Радыё Свабода».
Кіраўнік "Нафтагаза" адзначыў, што Украіна гатовая ўжо адмовіцца ад транзіту газу, асабліва праз тое, што РФ не выконвае ўмоў кантракту.
«Газпром» не плаціць паводле свайго кантракту ў кірунку ГВС «Сахраніўка» (знаходзіцца фактычна ў акупаванай зоне), таму «Нафтагаз» недаатрымлівае аб'ёмы фінансавання для таго, каб фактычна забяспечваць (транзіт — рэдакцыя), і выконвае свае абавязкі незалежна ад таго, падаючы пазовы супраць «Газпрома» для выканання сваіх абавязкаў», — сказаў Чарнышоў.
Аднак Украіна працягвае транзіт выключна для падтрымкі еўрапейскіх калег.
"Не існуе іншых прычын, але мы не можам пазбавіць сёння пэўныя краіны Еўразвязу, якія, дарэчы, з'яўляюцца нашымі партнёрамі, магчымасці атрымліваць блакітнае паліва і рыхтавацца да зімы", — растлумачыў Чарнышоў.
Кіраўнік "Нафтагаза" дадаў, што ЕЗ плануе цалкам адмовіцца ад спажывання расейскага газу да 2027 года, таму не намагае працягу ўкраінскага транзіту.