BE RU EN

Каму можна верыць што да смерці Пуціна: афіцэр СЗВ назваў прозвішчы

Асабліва цікавыя заявы двух чалавек.

За апошнія некалькі дзён пра смерць Уладзіміра Пуціна расейскія мэдыі расказвалі двойчы.

У размове з "24 каналам" экс-афіцэр КДБ і Службы замежнай выведкі Расеі Сяргей Жырноў растлумачыў, хто павінен афіцыйна абвясціць аб смерці расейскага прэзідэнта ў выпадку яе надыходу. А таксама хто будзе першым займаць пасаду і пры якіх умовах.

Афіцыйнае абвяшчэнне

Афіцыйна аб смерці Пуціна ў выпадку яе сапраўднага надыходу могуць абвясціць два чалавекі. Першы — сакратар Рады бяспекі Расеі Нікалай Патрушаў. Другі — кіраўнік урада Міхаіл Мишусцін. Менавіта да яго паводле расейскай Канстытуцыі будзе пераходзіць улада, і ён стане выканаўцам абавязкаў прэзідэнта.

«Таксама абвясціць аб смерці можа кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Антон Вайно. А далей уваходзіць у дзеянне Канстытуцыя, і Мішусцін становіцца выканаўцам абавязкаў. Ён можа прыехаць у Думу, выступіць там з прамовай, арганізаваць інтэрвію — так мы даведаемся пра гэта», — патлумачыў экс-супрацоўнік КДБ.

Зрэшты, абвешчаная працэдура магчымая, калі ў Крамлі ёсць кансэнсус наконт таго, хто мае стаць на чале дзяржавы-агрэсара замест Пуціна. Калі аднадушнай згоды няма, то акупанты могуць валаводзіць, нават паказваць дублёра Пуціна, які мецьме адну важную ролю — адправіць Мішусціна ў адстаўку і прызначыць новага прэм'ера.

«Калі цяпер на працягу некалькіх дзён адбудзецца змена прэм'ера, то я скажу, што дублёр Пуціна прызначыў яго. Кажуць, што Патрушаў хоча, каб такім прэм'ерам стаў ягоны сын, які цяпер займаецца сельскай гаспадаркай», – выказаў меркаванне Жырноў.

Калі сам Мішусцін выйдзе з абвяшчэннем аб смерці прэзідэнта, значыць, усё ідзе паводле плану, і ягоная кандыдатура задавальняе ўсіх у Крамлі.

Імаверныя кандыдаты

Важна, што выканаўца абавязкаў прэзідэнта мае прызначыць выбары. Але Расея, як адзначыў Сяргей Жырноў, фармальна знаходзіцца ў стане ваеннага становішча, таму паводле Канстытуцыі выбары немагчымыя.

«Гэта значыць, могуць прызначыць выканаўцу абавязкаў прэзідэнта. Могуць умоўны рэферэндум арганізаваць: хочаце вы або не. Ёсць некалькі палітыкаў, якія могуць сесці ў гэтае крэсла: кіраўнік Масквы Сяргей Сабянін, Вячаслаў Валодзін, Валянціна Мацвіенка, Дзмітрый Мядзведзеў стаіць недалёка — ён былы прэзідэнт і ўжо сядзеў у гэтым крэсле», — пералічыў ён імаверны спіс.

Апошнія навіны