Навукоўцы паказалі, як выглядае Антарктыда без лёду
- 29.10.2023, 12:30
Краявіды на відэа выйшлі неймаверна рэалістычнымі.
Антарктыда пакрытая льдамі на 98%. Дзякуючы сучасным метадам візуалізацыі навукоўцы паказалі, як бы гэты кантынент выглядаў без тон змёрзлай вады. Краявіды выйшлі неймаверна рэалістычнымі.
Пра гэта паведамляе IFLScience.
Яшчэ 10 гадоў таму навукоўцы стварылі карту Bedmap2. Для гэтага выкарыстоўвалі неймаверна вялікую колькасць звестак аб паверхні Антарктыды. Таксама выкарыстоўвалі інфармацыю аб таўшчыні лёду, вывучалі тапаграфію карэнных парод, якія падалі NASA і Брытанская антарктычная служба.
Калі паглядзець на карту, то можна ўбачыць, што паверхня гэтага кантынента з’яўляецца не раўнінай, а горнай мясцовасцю, з хрыбтамі і цяснінамі. Рэльеф зубчасты, ландшафт сапраўды складаны.
Таксама на карце можна ўбачыць самы нізкі пункт на Зямлі без лёду. Ён знаходзіцца на Зямлі Вікторыі пад ледавіком Бэрда. Глыбіня яго складае 2870 мэтраў ніжэй за ўзровень мора.
Больш пра карту расказаў Пітэр Фрэтвэл з Брытанскай антарктычнай службы. Ён кажа, што ў новай мадэлі Антарктыды без лёду разрозненне ў разы лепшае, чым у папярэдняй. Відаць раздзеленыя даліны, глыбокія цясніны, што нашмат больш маляўніча і рэалістычна.
Каб прасякнуць праз тоўсты лёд і ўбачыць рэльеф мясцовасці, навукоўцы выкарыстоўвалі спецыяльны радар. Праведзеная работа надзвычай важная. Выкарыстоўваючы гэтыя звесткі, навукоўцы могуць зразумець, як размяркоўваецца лёд у Антарктыдзе ў варунках глабальнага пацяплення.
Вывучыўшы карту Bedmap2, становіцца відавочна, што ў Антарктыдзе больш за 27 млн кубічных кіламэтраў лёду. Калі ён будзе актыўна раставаць, будзе расці ўзровень мора. Згодна з апошнімі даследаваннямі, калі ўсе ледавікі ў гэтай мясцовасці растануць, то ўзровень мора паднімецца на 58 мэтраў, а гэта значыць, што свет апынецца пад вадой.
Штогод узровень вады ў сусветным акіяне ўзнімаецца на 4 мм. І на думку навукоўцаў, гэта найгоршы сцэнар, які можа быць, бо ён незваротны.