У Растове-на-Доне грымнулі магутныя выбухі
- 29.10.2023, 12:18
Рух па Крымскім мосце перацяты.
Раніцай 29 кастрычніка акупанты перацялі рух па Крымскім мосце з боку часова акупаванай Керчы. Пры гэтым аб прычынах спынення руху не паведамілі, паведамляе obozrevatel.com.
Тым часам у Растоўскай вобласці РФ працавала СПА, мясцовыя ўлады заявілі аб атацы. Са слоў губернатара гэтага расейскага рэгіёну Васілія Голубева, паветраная цэль нібыта была збітая.
Паведамленне аб перайманні руху па Крымскім мосце з'явілася а 11:34 (менскага часу).
«Рух аўтатранспарту па Крымскім мосце з боку Керчы часова перацяты. Асоб, якія знаходзяцца на мосце і ў зоне надгляду просім захоўваць спакой і пільнавацца наказаў супрацоўнікаў транспартнай бяспекі», — адзначылі ў так званым «інфармацыйным цэнтры».
Неспакойна гэтай раніцай было і ў Растоўскай вобласці РФ. Там працавала СПА акупантаў, а мясцовыя ўлады заявілі аб "атацы".
«Аб 11:25 (менскага часу – рэдакцыя) паспяхова адпрацавала сістэма СПА. Паветраная цэль збітая. Наступстваў на зямлі няма. Прашу захоўваць спакой», — заявіў губернатар рэгіёну Васілій Голубеў.
Ён не ўдакладніў, якую менавіта цэль нібыта збіла СПА. Расейцы ж у каментарах спрачаюцца, быў гэта дрон або ракета. І сяму-таму з іх вельмі не падабаецца той факт, што падчас згаданага нападу цывільных асоб ніхто не папярэдзіў аб небяспецы.
«Дзе паветраная трывога? Адломкі зенітнай ракеты важаць нямала, чакаеце, пакуль каго-небудзь яны заб'юць, упаўшы на галаву? — піша адзін з каментатараў.