BE RU EN

Акупанты ўцякалі пешшу: УСУ разбілі калону панцырнай тэхнікі РФ пад Аўдзееўкай

Няўдалы расейскі штурм паказалі на відэа.

Расейскія акупанты не спыняюць спроб атачыць Аўдзееўку. Падчас аднаго са шматлікіх штурмаў расейцы калонай панцырнай тэхнікі паспрабавалі прарваць украінскую абарону ля сяла Краснагораўкі на Аўдзееўскім кірунку.

Аднак дзякуючы зладжанай працы артылерыстаў некалькіх брыгад калона была разбітая, а акупанты ўцякалі пешшу. Разгром зафіксавалі аэравыведнікі 31-й асобнай механізаванай брыгады УСУ, відэа апублікаванае на старонцы падраздзялення ў Facebook.

«Працуе артылерыя 31 АМБр, 110 АМБр, 116 АБрТрА і Асобнай прэзідэнцкай брыгады імя гетмана Багдана Хмяльніцкага. Дзякуючы зладжаным дзеянням выпала разбіць калону акупантаў, якія спрабавалі прарваць нашу абарону ля сяла Краснагораўкі. Набліжаем перамогу!» — адзначана ў паведамленні.

На знятых аэравыведнікамі брыгады кадрах відаць, што блізу два дзясяткі адзінак панцырнай тэхнікі едуць праз поле ў кірунку пазіцый украінскіх ваяроў. У гэты момант іх пачынае абстрэльваць артылерыя. Частка тэхнікі гарыць, частка — спрабуе развярнуцца і ўцячы, аднак зрабіць гэта акупантам перашкаджаюць дакладныя ўдары, якія далей пляжаць калону.

Каб выратавацца, частка захопнікаў выскоквае з падбітай тэхнікі і пачынае ўцякаць пешшу.

Апошнія навіны