У Расеі вывесілі шыльду «Габрэям уваход забаронены» і зладзілі аблаву
- 29.10.2023, 11:18
Грамадзян Ізраіля шукалі ў гатэлі Хасавюрта.
У дагестанскім Хасавюрце (РФ) на дзвярах гатэля вывесці шыльду "Замежным грамадзянам Ізраіля (габрэям) уваход строга забаронены", паведамляе «Астра».
У Хасавюрце мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што ў выніку праверылі “кожны нумар» у гасцініцы “Фламінга” на прадмет, “ці не жывуць там габрэі”.
“Браты, паслухайце мяне. Я зайшоў у кожны пакой, кожнага чалавека я праверыў, паглядзеў пашпарт, паглядзеў твар, ці адпавядае гэтая асоба пашпарту…”, — заявіў адзін з удзельнікаў аблавы.
Пасля рэйду ў гатэлі, як сцвярджаецца, устанавілі шыльду з надпісам: “Замежным грамадзянам Ізраіля (габрэям) уваход строга забаронены. Яны тут не пражываюць тут”
"Да пагромаў засталося тры, два, адзін?", — пішуць расейскія тэлеграм-каналы.