«Кошты абсалютна барбарскія»
- 29.10.2023, 10:56
За колькі прадаюць свежыя ягады ў Беларусі ў канцы кастрычніка.
Нягледзячы на тое, што восень даўно пераваліла за экватар, прылаўкі беларускіх рынкаў па-ранейшаму заваленыя свежымі ягадамі. Безумоўна, галоўнымі сезоннымі ягадамі ў канцы кастрычніка застаюцца журавіны і вінаград, аднак, як паказаў "рэйд" журналістаў telegraf.news па сталічным Камароўскім рынку, стае яшчэ і свежых клубніц, буякоў, малінаў. Зрэшты, кошты некаторых ягад сталі па-сапраўднаму "бварбарскімі".
Што тычыцца сезонных ягад, то кілаграм журавін на Камароўцы зараз можна купіць у сярэднім за 12-15 рублёў, вінаград (у залежнасці ад гатунку і краіны-вытворцы) там каштуе ад 3,5 да 25 рублёў за кілаграм.
А вось кошты на свежыя ягады, высокі сезон якіх у Беларусі фармальна скончыўся, журналісты агенцтва "Мінск-Навіны" назвалі "абсалютна барбарскімі". За кіло буякоў прадаўцы на Камароўцы просяць па 120-150 рублёў. Кошт малінаў больш даступны, хоць таксама б'е па кішэні - 25-55 рублёў за кілаграм, а вось кастрычніцкія клубніцы, хай і не такія яркія і буйныя, як у высокі сезон, можна знайсці па цалкам дэмакратычным кошце - 12,9 рубля за кіло. Зрэшты, ёсць прапановы і па 25-50 рублёў за кілаграм.
Таксама, мяркуючы з прылаўкаў фруктовых шэрагаў, у Беларусі ўжо стартаваў сезон хурмы - яна ўжо ляжыць усіх памераў і колераў. Адпаведна, і роскід коштаў досыць вялікі - ад 3 да 30 рублёў за кілаграм.
Кошты на некаторую іншую садавіну на Камароўскім рынку:
яблыкі - ад 1,5 рубля за беларускія да 20 рублёў за імпартныя,
грушы - ад 2,9 да 12 рублёў,
слівы - ад 3,5 да 35 рублёў,
мандарыны - ад 8 да 15 рублёў,
апельсіны - ад 6,5 да 30 рублёў,
гранаты - ад 4,9 да 35 рублёў.