BE RU EN

УСУ зачысцілі расейскія пазіцыі на астравах дэльты Дняпра

Украінскія войскі пайшлі ў наступ на левым беразе ў Херсонскай вобласці.

Украінскія войскі ўтрымліваюць пазіцыі ў Крынках на левым беразе Херсонскай вобласці.

Пра гэта паведамляюць аналітыкі з Інстытута вывучэння вайны (ISW) у сваёй новай справаздачы.

У ёй указваецца, што УСУ захоўвалі свае пазіцыі ў Крынках 27 і 28 кастрычніка. Пры гэтым вядомы ваенны блогер 28 кастрычніка заявіў, што былі баі паблізу Поймы, Пясчанаўкі, Падстэпнага і Крынак.

Са слоў двух іншых ваенных блогераў, адзін з якім звязаны з Крамлём, украінскія войскі пачалі наступаць у кірунку Пясчанаўкі.

28 кастрычніка прадстаўніца Паўднёвага аператыўнага камандавання Украіны Наталля Гумянюк расказала, што ўкраінскія абаронцы праводзяць баявыя аперацыі на розных адцінках фронту на Херсонскім кірунку і знішчаюць расейскія пазіцыі і наглядальныя пасты на астравах дэльты ракі Дняпро.

Відэазапіс з геалакацыяй, апублікаваны 28 кастрычніка, сведчыць аб тым, што акупацыйныя войскі РФ крыху адступілі на ўсход ад Крынак.

Напярэдадні ў ISW паведамлялі, што УСУ прасунуліся далей на поўдзень пад Антонаўскім аўтадарожным мостам на поўнач ад Алешак. Гэта 7 км на поўдзень ад Херсона і 4 км ад ракі Дняпро. На левым беразе Дняпра нібыта дзейнічае сем украінскіх "штурмавых груп".

Па словах экспэртаў, захопнікі пачалі ўсведамляць бездапаможнасць групоўкі “Дняпро”на левым беразе Херсонскай вобласці.

Апошнія навіны