BE RU EN

Пуцін памёр: для Крамля пачалася вельмі небяспечная гульня

Усе, каго цяпер пакажуць па ТБ, расейцы запішуць у Васільічы і «дурылкі кардонныя».

Увечары пятніцы прэс-Пяскоў усяліў надзею ў сэрцы многіх людзей у свеце сваім каментарам допісаў у Telegram аб тым, што Пуцін памёр. Пра «смерць тырана» паведамілі прафесар Салавей і канал «Генерал СВР», якія цягам некалькіх гадоў беспаспяхова прагназуюць скон дыктатара ад розных страшных хвароб.

Нядаўна Валер Салавей ізноў заявіў, што «Пуцін не перажыве восень». А на днях Пяскоў нават быў вымушаны зняпраўджваць чуткі аб тым, што ў Пуціна здарыўся сардэчны прыступ, і што ў яго ёсць двайнікі.

І вось у пятніцу ў тэлефоннай размове з самім РІА «Новости» прэс-сакратар прэзідэнта (а, можа, ужо і не прэзідэнта) назваў чуткі пра смерць Пуціна «абсурднай інфармацыйнай качкай»!

Навошта ён увогуле гэта каментаваў, тым больш афіцыйнаму рупару, застаецца загадкай. Пагатоў, усе ж ведаюць, што ўсё ці амаль усё, што нясе ў эфір «заслужаны завеяносец», трэба чытаць роўна наадварот! Мабыць, занадта часта пытаюцца.

Але калі ўсур'ёз, то да такіх публічных чутак і падрыхтаваных укідаў аб «смерці тырана», не варта ставіцца зусім не сур'ёзна. Асабліва ў перыяд узмацнення барацьбы пад крамлёўскім дываном, разасланым над бункерам старога «шчаслівага дзядулі», у якога ўсё «ідзе паводле плану». А менавіта, у накірунку прорвы, якую многія зверху ўжо ўбачылі.

Фактычна тое, што адбываецца - гэта спроба пазбавіць якой бы там ні было «легітымнасці» Пуціна, які плануе ў сакавіку выканаць усе ўлюбёныя ім умоўнасці і фармальнасці, каб пяты раз пераабраць сябе менавіта на «прэзідэнцкіх выбарах».

Гэта толькі здаецца, што з такім прадвызначаным сцэнарам у цяперашняй аўтарытарнай сістэме зусім ужо нічога немагчыма зрабіць.

А ўсяго ж трэба проста абвясціць голасна, што кароль голы, ён памёр! Усё! І пасля гэтага аўтаматычна ўсе тыя, каго паказваюць плебсу па скрыні ў якасці кіраўніка дзяржавы - гэта двайнікі-Васільічы, «дурылкі кардонныя». А «Цар жа несапраўдны»!

Вядома, магчыма, што гэта робяць зусім не ворагі Пуціна, а ён сам. Праз сваё ФСТ, якое «ўкідвае фэйкі пра нібы смерць, хуткую смерць або цяжкія хваробы Пуціна, каб збіваць з панталыку тых, хто насамрэч мае рэсурсы і можа наважыцца на арганізацыю яго ліквідацыі», як адзначае «Gulagu.net».

У такім выпадку багатыя каментары тэмы Пясковым становяцца больш лагічнымі.

Але тады гэта вельмі небяспечная для Крамля гульня. Асабліва, калі гуляць у яе гэтак доўга і дакучліва.

Бо шматлікія расейцы (якія таксама бачаць, як і куды «ўсё ідзе паводле плану») у выніку могуць у гэта і паверыць, альбо яшчэ больш засумнявацца, пагрузіўшыся ў займальны працэс параўнання ў інтэрнэце фотак «двайнікоў Пуціна» розных гадоў, разносячы «качак» па курыльнях сацсетак. А што? А раптам? Народ у нас ох як ласы на канспіралогію і тэорыі змоў.

Далей такіх гісторый будзе толькі больш і без усялякіх спецыяльных «укідаў» адкуль бы там ні было. У кожнай зачыненай і апрыёры хлуслівай аўтарытарнай сістэме, асабліва напярэдадні яе недалёкага канца ці ж яе будучай сур'ёзнай трансфармацыі, такія чуткі ўзмацняюцца самі па сабе.

Ну, а з улікам таго, што Пуцін і яго піцерская брыгада стварылі сабе за апошнюю чвэрць стагоддзя вядомую «рэпутацыю», ніхто асабліва і не здзівіцца таму, што нават такая дзічына з «прэзідэнтам Васільічам» выявіцца праўдай. Дзеля прыходу да ўлады, а потым утрымання ўлады і ўласнасці яны яшчэ і не такое рабілі.

Але ў пуцінцаў у кожным выпадку застаецца надзея. На народанасельніцтва.

На глыбіннага расейца з яго развітым трохдумствам, «стакгольмскім сіндромам», «веліччу» і «хатай з краю», які зможа зажмурыўшыся, зразумець, прыняць і праглынуць нават такое. Калі дзеля краіны! Стабільнасці! На злосць ворагам! Карацей, на телевізіі зноў растлумачаць.

Бо сказаў Валодзін: «няма Пуціна - няма Расеі». Так што ўсё адно, як будуць клікаць таго Пуціна. І як будзе называцца тая Расея. Гэтую чару, магчыма, давядзецца выпіць да дна, як глыбока б яно не знаходзілася. «Іншага няма ў нас шляху», акрамя як у абяцаны прэзідэнтам Пуціным (ці як яго там) «рай».

Тэлеграм-канал «СерпомПо»

Апошнія навіны