Лукашэнка: Яшчэ ёсць тлушч, які можна шліфаваць
- 27.10.2023, 14:38
Дыктатар зноў наважыў узяцца за цэны.
Дыктатар Лукашэнка мерыцца неўзабаве правесці нарады аб «рэгуляванні цэн». Сваімі планамі ён падзяліўся падчас працоўнай выправы ў Менскі раён, паведамляе БелТА.
«Найбліжэйшым часам мы правядзём нараду і паглядзім, што ўрад зрабіў за гэты час, каб мы маглі цэны трымаць каля сябе, за руку. Яшчэ ёсць тлушч, які можна шліфаваць», — сказаў Лукашэнка.
Нагадаем, урад вось ужо год рэгулюе цану харчоў (і не толькі). Пры гэтым Белстат зрабіў справаздачу аб росце цаны гародніны за верасень на 17,5%.