Прэм'ер-міністр Славеніі апынуўся ў цэнтры скандалу праз расейскіх шпегаў
- 27.10.2023, 10:33
У чым абвінавачваюць палітыка?
Прэм'ер-міністр Славеніі Робэрт Голаб апынуўся ў цэнтры скандалу праз арышт расейскіх шпегаў у лістападзе мінулага года, бо яго абвінавачваюць у тым, што ён адклаў дату іхняга затрымання.
Як піша Euractiv, арышт двух меркаваных расейскіх шпегаў у Славеніі ў лістападзе мінулага года быў тады ўспрыняты як поспех спецслужбаў, але цяпер ён стаў аб’ектам сур'ёзных абвінавачванняў на адрас прэм'ер-міністра Робэрта Голаба.
Голаба абвінавацілі ва ўмяшанні ў дзень арышту падазраваных у шпіянажы, бо першапачаткова арышт меў адбыцца на наступны дзень пасля вялікага рэферэндуму, і ён нібыта не хацеў, каб гэта азмрочыла поспех урада.
Як паведамляецца, такая заява была зробленая Таццянай Бобнар, былой міністаркай унутраных спраў, якая пайшла ў адстаўку дзеля ціску на паліцыю.
У той жа час Голаб адпрэчыў гэтае сцвярджэнне, заявіўшы, што «гэта чарговая галюцынацыя, якая зусім не адпавядае рэчаіснасці».
Ягонае сцвярджэнне было падтрыманае нацыянальнай службай выведкі і бяспекі. Там заявілі, што планавалі сваю дзейнасць супольна са спецыяльным падраздзяленнем паліцыі, пры гэтым магчымыя даты арышту былі прапанаваны дырэктарам агенцтва "грунтуючыся на аперацыйных і тактычных меркаваннях і, мабыць, не на запыт прэм'ер-міністра або каго-небудзь яшчэ".
Абвінавачанні цяпер вывучае парламенцкая камісія, якая адказвае за нагляд за службамі выведкі і бяспекі, старшыня якой заявіў, што наяўная ў іх інфармацыя супярэчлівая і заслугоўвае далейшага расследавання.
Расейскія шпегі ў Славеніі
У сакавіку ўлады Славеніі затрымалі шлюбную пару, якая з двума дзецьмі пераехала ў гэтую краіну з Аргентыны. Аднак выявілася, што псеўдааргентынцы напраўду былі шпегамі Службы замежнай выведкі Расеі.
Адзначаецца, што гэтыя шпегі былі засланыя паводле праграмы "сонных агентаў". Імаверна, іхняй задачай была аплата паслуг іншых расейскіх агентаў і інфарматараў ва ўсёй Еўропе, а Славенія, якая не мае сваёй моцнай контрвыведкі, была для шпегаў проста тылавой базай, з якой зручна працаваць па ўсім ЕЗ.