Ізраіль выкарыстае новую сакрэтную зброю для «выкурвання» ХАМАСа з падземных тунэляў
- 27.10.2023, 10:11
Праведзены вучэнні ў яго выкарыстанні.
Ізраіль плануе выкарыстаць "Губчастыя бомбы" супраць тунэляў Хамаса. Гэта новы від сакрэтнай зброі, распрацаванай вайскоўцамі Ізраіля.
Пра гэта паведамляе “Голас Ізраіля”.
Як адзначана ў паведамленні, гэтыя бомбы вылучаюць пену, якая хутка распаўсюджваецца і дубянее, блакуючы тунэлі і ствараючы перашкоду для тэрарыстаў Хамаса, што істотна ўскладніць іх магчымасці для правядзення засад.
Адзначаецца, што раней на базе Цаліма праводзіліся вучэнні з выкарыстаннем гэтых боепрыпасаў.
Да гэтага ЦАХАЛ паказаў першае выкарыстанне мінамётных набояў “Сталёвае джала”. Гэты від зброі быў упершыню ўжыты байцамі камандас з падраздзялення "Магеллан" падчас ваенных дзеянняў супраць тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС па стартавай пляцоўцы, якая выкарыстоўваецца для ракетных нападаў на Ізраіль.
Таксама Ізраіль упершыню прымяніў унікальную сістэму ПРА "Жалезны прамень". Упершыню ў свеце адбылося паспяховае выкарыстанне лазернай сістэмы ПРА "Жалезны прамень", дзякуючы якой Ізраіль перахапіў ракеты з Газы.