BE RU EN

Расейцы заенычылі праз блакаванне картак Visa за мяжой

Барацьба з картачным турызмам з РФ набірае абароты.

Актывістка і абаронца правоў расейцаў за мяжой Гера Угрумава заявіла, што Visa ў найбліжэйшых з РФ краінах забараніла выдаваць карты грамадзянам Расеі. Так нібы будуць змагацца з картачным турызмам: калі расейцы масава прыязджалі ў Азербайджан, Казахстан і іншыя краіны толькі для таго, каб адкрыць сабе банкаўскую карту, якой можна расплаціцца за мяжой.

Як напісала актывістка ў сваёй сацсетцы X (Twitter), дакумент яна атрымала ад уласных крыніц. А ў каментарах яна ўдакладніла, што гэта адзін з банкаў Азербайджана.

“У гэтым дакуменце гаворка ідзе аб “транспамежным адкрыцці карт”, а таксама аб тым, што нельга выпускаць карты Visa расейцам-нерэзідэнтам. Аднак, як паведамляюць прадстаўнікі банка, якія велікадушна ў закрытым фармаце, падзяліліся са мной дакументам - карткі не даюць адкрываць грамадзянам Расні наогул, у тым ліку рэзідэнтаў”, - напісала яна.

Турцыя нібыта атрымала права адкрываць карткі расейцам з лімітам на 100 даляраў. СЕА Liber.Money Арсен Казібекаў паведаміў "Новай газеце Еўропы", што сам дакумент Visa ўпершыню разаслала яшчэ 8 красавіка 2022 года. Праз паўтара гады, магчыма, дашлі нейкія ўдакладненні/засцярогі (яны завуць гэта «warnings»). Так тэма зноў актуалізавалася.

“Я не магу сказаць, што гэты дакумент чыста супраць расейцаў. У тэксце проста гэта не пазначана, але самі банкі чытаюць гэта як антырасейскі дакумент. І, магчыма, яны атрымлівалі нейкія каментары, што гэта чыста расейская тэма”, - адзначыў экспэрт.

Ён падкрэсліў, што афіцыйнага дакумента, які пацвярджае антырасейскі характар дакумента, у яго няма. У той жа час "так кажуць у кулуарах", калі гаворка заходзіць аб картках для расейцаў, часта згадваецца штраф на $ 1 млн.

Апошнія навіны