Былы прэм'ер Кітая Лі Кэцян памёр ад сардэчнага прыступу
- 27.10.2023, 9:55
Яму было 68 гадоў.
Былы прэм'ер Дзяржсавета Кітая Лі Кэцян памёр ад сардэчнага прыступу на адпачынку ў Шанхаі. Яму было 68 гадоў.
Як паведаміла «Синьхуа», 26 кастрычніка ў яго адбыўся сардэчны прыступ, медыкі спрабавалі яго выратаваць, але ён памёр.
Лі Кэцян узначальваў урад Кітая з 2013 да 2023 года. Ён пакінуў пасаду ў сакавіку гэтага года. За некалькі месяцаў да гэтага, у кастрычніку 2022 года, Лі Кэцян не ўвайшоў у новы склад ЦК Кампартыі Кітая.