Мэдыі: У Севастопалі падарваны расейскі супрацьмінны карабель «Уладзімір Казіцкі»
- 27.10.2023, 9:29
Найноўшае судна РФ "закурэла" на вонкавым рэйдзе Севастопальскай бухты.
У бухце Севастопаля падарваўся расейскі супрацьмінны карабель "Уладзімір Казіцкі".
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал "Крымскі вецер".
Задача гэтага найноўшага выведнага гідраграфічнага супрацьміннага карабля праекта 23040Г "Уладзімір Казіцкі" — пошук марскіх мін на дне. Мяркуючы з усяго, ён знайшоў, што шукаў.
Са слоў сведак, карабель раптоўна падарваўся на вонкавым рэйдзе Севастопальскай бухты, дзе перад гэтым павольна соўгаўся апошнія некалькі дзён. Паведамляюць, што з машыннага аддзялення шунуў дым.
Да карабля-“курца” падагналі буксір і адцягнулі яго ў бок Стралецкай бухты.
Катэры праекта 23040Г пры поўным водазмяшчэнні 192,7 т дасягаюць 33 м у даўжыню і 6,8 м у шырыню. Сярэдняе занурэнне — 1,6 м. Судна абсталяванае двума дызельнымі рухавікамі магутнасцю па 248 кВт, якія дазваляюць развіваць хуткасць да 13 вузлоў.