BE RU EN

Акупанты ў паніцы разбягаюцца з бліндажу, які падпалілі ўкраінскія вайскоўцы

Відэафакт.

Марскія пяхотнікі 37-й брыгады УСУ дакладным ударам падпалілі бліндаж, у якім знаходзілася блізу дзясятак акупантаў.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, на відэазапісе відаць, як ацалелыя захопнікі выскокваюць з ахопленага полымем сховішча. Частка з іх параненая, паасобныя ахопленыя агнём.

«Так украінскія марскія пяхотнікі з 37-й асобнай брыгады выганяюць расейскіх захопнікаў на ранішнюю гімнастыку. Праўда, вярнуцца з яе наканавана не ўсім», — каментуе відэазапіс аўтар публікацыі.

Увага! Брыдкая лаянка!

Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео

Апошнія навіны