BE RU EN

Стала вядома, каму ў Беларусі будуць рабіць прышчэпкі ад COVID-19

Міністэрства аховы здароўя ўдакладніла спіс.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі пастановай нумар 162 ад 5 кастрычніка ўдакладніла пералік асоб, якім праводзяцца прафілактычныя прышчэпкі ад COVID-19. Дакумент сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўваходзіць у дзеянне пасля апублікавання.

Калі раней прафілактычным прышчэпкам падлягалі дзеці ад 15 да 17 гадоў, а таксама асобы ў веку 18 гадоў і старэйшыя, то цяпер гэтыя векавыя групы дэталізаваныя.

Прафілактычныя прышчэпкі будуць рабіцца:

дзецям ад 5 да 17 гадоў уключна штогод у верасні-снежні:

з хранічнымі захворваннямі;

з імунасупрэсіяй;

якія знаходзяцца ва ўстановах з 24-гадзінным рэжымам знаходжання;

асобам у веку 18 гадоў і старэйшых штогод у верасні-снежні;

з хранічнымі захворваннямі;

з імунасупрэсіяй;

старэйшым за 60 гадоў;

тым, хто знаходзіцца і працуе ва ўстановах з 24-гадзінным рэжымам знаходжання;

медыцынскім і фармацэўтычным работнікам;

цяжарным жанчынам.

Таксама дапускаецца рабіць прышчэпкі іншым асобам у выпадку іхняга звароту.

Апошнія навіны