Палкоўнік УСУ: Наступ на Аўдзееўку скончыцца двума «катламі» для войска РФ
- 21.10.2023, 9:07
Украінскія войскі ціснуць на флангі акупантаў.
Расейцы працягваюць наступ на Аўдзееўку. Аднак сітуацыя на карце баявых дзеянняў выглядае так, што жаданне ўзяць УСУ ў «кацёл» у Аўдзееўцы можа абярнуцца для акупантаў двума «катламі» на гэтым кірунку.
Вайсковы эксперт, палкоўнік запасу УСУ, лётнік-інструктар Раман Світан у інтэрв'ю «24 каналу» расказаў, што УСУ цалкам могуць выканаць такую задачу. Між тым у сеціве ёсць кадры з Аўдзееўкі, як магутна Сілы спецаперацый Украіны знішчаюць тэхніку расейцаў.
«Катлы» для расейцаў
Світан адзначыў, што акупанты выкарыстоўваюць тактыку мясных валоў. Страты да 1500 расейцаў за дзень сведчаць аб гэтым. Акрамя таго, вораг страціў за мінулы дзень 55 танкаў і блізу 30 артылерыйскіх адзінак. Гэта не толькі на Аўдзееўскім кірунку, што азначае, што вораг спрабуе наступаць шырокім фронтам. Пры гэтым украінскія войскі ціснуць на флангі акупантаў.
«Пад Аўдзееўкай можа скласціся такая сітуацыя, што на поўнач і поўдзень ад самога места УСУ могуць узяць расейцаў у 2 «катлы». Калі будзе такая задача, то ўправіцца з ёй можна, перакінуўшы больш сіл на гэты кірунак. Актыўнасць жа акупантаў каля Аўдзееўкі будзе назірацца яшчэ блізу тыдзень», — заявіў Раман Світан.