BE RU EN

Фінляндыя пачала блакаваць продаж нерухомасці расейцам

Адпаведны закон падпісаў міністр абароны краіны.

Фінскія ўлады заблакавалі расейскім пакупнікам тры ўгоды па продажы нерухомасці. Пастанова, якую падпісаў міністр абароны Анці Хаканен, тычыцца двух аб'ектаў у горадзе Руакалахці і аднаго ў Кіцээ, паведамляе Bloomberg.

Дзве ўгоды збіраліся здзейсніць прыватныя асобы, адну - кампанія, гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Нерухомасць знаходзіцца недалёка ад граніцы на паўднёвым усходзе краіны. Міністэрства абароны заявіла, што набыццё гэтых аб'ектаў магло б перашкодзіць забеспячэнню тэрытарыяльнай цэласнасці Фінляндыі. Дзяржава, якая мае мяжу з Расеяй працягласцю 1300 км, імкнецца закрыць шчыліны ў сваім заканадаўстве пасля ўзмацнення жорсткасці законаў у 2020 годзе.

Законы Фінляндыі патрабуюць, каб прыватныя асобы, якія не з'яўляюцца грамадзянамі Еўрапейскага Звязу (ЕЗ) або Еўрапейскай эканамічнай зоны (ЕЭЗ), атрымлівалі дазвол на куплю нерухомасці ў краіне. Гэтыя патрабаванні таксама датычацца юрыдычных асоб, зарэгістраваных за межамі ЕЗ і ЕЭЗ. Фінскія чыноўнікі таксама могуць атрымаць пашыраны доступ да інфармацыі аб пагадненні і патрабаваць указаць крыніцу сродкаў для набыцця. Закон тычыцца пакупкі дамоў і дзялянак, аднак не тычыцца кватэр.

Летась Міністэрства абароны ўпершыню выкарыстала гэты закон, каб забараніць грамадзянцы Расеі купляць дом у Коткэ на паўднёвым усходзе краіны. Паводле міністэрства, заяўка была адхіленая праз няпоўную інфармацыю ў форме. Акрамя таго, рахунак на аплату збору за дазвол не паступіў на ўказаны адрас электроннай пошты, а спробы звязацца з пакупніцай праз тэлефон і пошту не ўвянчаліся поспехам.

У верасні ўрад Фінляндыі заявіў аб планах аблегчыць працэдуру канфіскацыі нерухомасці, якая належыць расейцам. Са слоў міністра юстыцыі Ліны Мэры, расейцы «грэбуюць сваімі юрыдычнымі абавязацельствамі»: яны радзей плацяць падаткі ў Фінляндыі, бо праз санкцыі іх рахункі ў фінскіх банках часткова ліквідаваныя, а банкаўскія сувязі паміж краінамі цяпер адсутнічаюць.

В прошлом году Министерство обороны впервые применило этот закон, чтобы запретить гражданке России покупать дом в Котке на юго-востоке страны. По данным министерства, заявка была отклонена из-за неполной информации в форме. Кроме того, счет на оплату сбора за разрешение не поступил на указанный адрес электронной почты, а попытки связаться с покупательницей по телефону и почте не увенчались успехом.

В сентябре правительство Финляндии заявило о планах облегчить процедуру конфискации недвижимости, принадлежащей россиянам. По словам министра юстиции Лины Мери, россияне «пренебрегают своими юридическими обязательствами»: они реже платят налоги в Финляндии, так как из-за санкций их счета в финских банках частично закрыты, а банковские связи между странами сейчас отсутствуют.

Апошнія навіны