Украінскі баец з РПГ знішчыў расейскі танк, які праязджаў у некалькіх дзясятках метраў ад пазіцыі
- 19.10.2023, 18:16
Відэа беспілотніка.
Украінскі воін з ручнога гранатамёта знішчыў варожы танк паблізу Аўдзееўкі.
Як паведамляе Цэнзор.НЕТ, відэазапіс паспяховага нападу байца апублікаваны ў сацсетках. На запісе бачна, што танк рухаецца ўздоўж акопаў за некалькі дзясяткаў метраў ад пазіцыі ўкраінскіх воінаў. Адзін з іх выйшаў на адкрытую пазіцыю і зрабіў дакладны выстрал, імаверна, з РПГ і зноў схаваўся ў акоп.
Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео