ЗША увялі новыя санкцыі супраць іранскіх вытворцаў зброі
- 18.10.2023, 21:06
Санкцыі ўведзеныя, каб пазбавіць ХАМАС доступу да ўзбраення.
Злучаныя Штаты Амэрыкі ўвялі новыя санкцыі супраць іранскіх вытворцаў зброі ды іхніх меркаваных памагатых.
Пра гэта паведамляе Белы дом.
«Злучаныя Штаты робяць хуткія і цвёрдыя дзеянні, накіраваныя на фінансістаў і пасярэднікаў ХАМАС пасля жорсткай і бессаромнай калатні цывільных жыхароў Ізраіля, у тым ліку дзяцей», — заявіла міністарка фінансаў Джанэт Елен.
Паводле ейных слоў, санкцыі ўведзеныя, у тым ліку, для таго, каб пазбавіць ХАМАС доступу да ўзбраення.
Санкцыі тычацца крыпта-бізнэсу ў Газе пад назвай Buy Cash Money and Money Transfer Company, які дае паслугі пераводу грошай і абмену віртуальнай валюты, у тым ліку крыптавалюты біткойна.
Са слоў Міністэрства фінансаў, гэтая фірма таксама выкарыстоўвалася для пераводу сродкаў іншым тэрарыстычным групам.
Таксама санкцыі ўведзеныя супраць кампаніі Shenzhen Jiasibo Technology Co. Ltd. (Shenzhen Jiasibo), якая знаходзіцца ў Кітаі.
У санкцыйны спіс трапілі расейскае ТАА "Цэнтр тэхнічнага абслугоўвання "Дэльта-Аэра", якое пастаўляе прапелеры і шыны для свайго самалёта Ан-14; расейскае акцыянернае таварыства навукова-вытворчае прадпрыемства "Аэрасіла", якое займаецца трэнінгавымі палётамі і выпрабаваннямі ўстановак для іранскай фірмы; расейскае акцыянернае таварыства «Стар», якое мае кантракты на капітальны рамонт кампанентаў самалёта Ан-140.