Расейцы рыхтуюць Джанкой у Крыме да абароны
- 18.10.2023, 20:30
Фотафакт.
Партызаны зафіксавалі новыя абарончыя пазіцыі ля акупаванага Джанкоя.
Пра гэта паведамляе рух "Атэш".
"Наш агент паведамляе аб падрыхтоўцы расейцамі акопаў і траншэй паблізу Джанкоя", — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што апошнім часам супраціўнік пачаў актыўна рыхтаваць і ўзмацняць ужо наяўныя абарончыя пазіцыі ва ўсім Крыме.
«Атэш актыўна рыхтуецца спрыяць дэакупацыі Крыма і чакае Сілы абароны Украіны», — дадалі партызаны.
Раней партызаны паведамілі, што Расея перакідвае значныя сілы ў Джанкой.