Байцы УСУ ўзялі ў палон пад Аўдзееўкай найміта з Нэпала
- 18.10.2023, 20:04
Відэа.
Яшчэ надоечы ваяўнік Бібэк Катры, які падпісаў кантракт з Мінабароны РФ і праходзіць службу ў адной з брыгад ПДВ, знаходзіўся на рэгабілітацыі ў шпіталі Луганскай вобласці пасля ран. Там разам з сябрам нават запісаў відэаролік са словамі падзякі за лісты ад расейскіх дзяцей. Ужо ў палоне нэпальскі дэсантнік не хавае, што забіваў жыхароў чужой краіны толькі за грошы.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, Бібэк хацеў вярнуцца дадому паспяховым, але цяпер называе Пуціна Гітлерам.
Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео
У войска РФ на кантракт непальцы накіраваліся пасля таго, як у траўні Расея спрасціла доступ да грамадзянства пасля года вайсковай службы. Хто-ніхто для гэтага пакінуў службу ў нэпальскім войску.
Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео