СБУ знішчыла пяць комплексаў відэаназірання і РЭБ акупантаў
- 18.10.2023, 19:18
Відэафакт.
Кіберспецыялісты СБУ знішчылі 5 расейскіх найноўшых комплексаў відэаназірання і адзін РЭБ. Дарэчы, чатыры «Мурамы», адзін «Пергам» і РЭБ.
Пра гэта паведамляе СБУ.
«Спецназаўцы Дэпартамента кібербяспекі з дапамогай дронаў-камікадзэ адключылі расейцам чатыры комплексы «Мурам» і адзін «Пергам», - гаворыцца ў паведамленні.
Як распавялі ў СБУ, акупанты выкарыстоўваюць іх для бесперапыннага назірання за тэрыторыяй Украіны.
«Гэтая тэхніка дазваляла ворагу выяўляць украінскіх абаронцаў і карэктаваць артылерыйскія ўдары», – дадалі ў ведамстве.
Акрамя таго, кіберспецыялісты СБУ знішчылі комплекс радыёэлектроннай барацьбы «Поле-21», прызначаны для падаўлення спадарожнікавай сувязі.