BE RU EN

Святлана Алексіевіч пра Лукашэнку: У ва ўсіх дыктатараў аднолькавы фінал

Узурпатара чакае суд.

Беларуская пісьменніца і лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў літаратуры Святлана Алексіевіч ужо тры гады жыве ў Нямеччыне. Пасля прэзідэнцкіх выбараў яна падтрымала пратэстоўцаў. Ужо 26 жніўня 2020-га Алексіевіч выклікалі на допыт у Следчы камітэт. Праз месяц, 28 верасня, яна з'ехала з Беларусі. У інтэрв'ю «Зеркалу» яна распавяла, чаму мяркуе, што Лукашэнку трэба судзіць паводле міжнародных законаў.

- Як вы думаеце, у якім кірунку рухаецца Лукашэнка і чым ягоны шлях скончыцца?

- Не ведаю, не ведаю. Гэта вельмі цяжка. Але дыктатары ўсе аднолькава канчаюць. Іх час заканчваецца.

- Якой будучыні вы б хацелі для Лукашэнкі? Ён мусіць з'ехаць з краіны, каб беларусы больш пра яго нічога не чулі, ці яго трэба судзіць?

- Існуюць міжнародныя законы, і наша жыццё павінна ім падпарадкоўвацца, калі мы хочам жыць як усе. Ніякіх гісторый, як з Мікалае Чаўшэску (былы дыктатар Румыніі, быў расстраляны ў 1989 годзе. - Заўв. рэд.), няма. Ёсць закон, і мы павінны жыць паводле закону.

- Яго павінны судзіць паводле беларускіх або міжнародных законаў?

- Я думаю, што пасля такой вайны яго будуць судзіць паводле міжнародных законаў. Таму што гэта закранула ўвесь свет. Гэтак жа, як было з югаслаўскімі палітыкамі - Караджычам, Мілошавічам. Дзейнічацьмуць міжнародныя законы, - сказала Алексіевіч.

Апошнія навіны