Bild: Нямеччына перакінула на Кіпр спецназ, які можа ўзяць удзел у аперацыі ў Газе
- 18.10.2023, 17:51
На востраў прыбылі байцы падраздзялення спецыяльнага прызначэння бундэсвера.
Нямеччына перакінула на Кіпр элітны спецназ для магчымай аперацыі ў Газе ці Лібане.
Паводле інфармацыі BILD, на Кіпр прыбылі байцы падраздзялення спецыяльнага прызначэння бундэсвера. Туды ж дастаўлена іхняя амуніцыя. Там жа засяродзілі спецназ ВМС ФРГ, які называюць «баявымі плыўцамі». Іх могуць выкарыстоўваць пры правядзенні аперацыі з мора. Мабілізаванае і спецпадраздзяленне федэральнай паліцыі, якое займаецца вызваленнем закладнікаў. Таксама бундэсвер засяродзіў у рэгіёне вайскова-транспартныя самалёты.
«Мы на нізкім старце і гатовыя да ўсякіх варыянтаў», - заявілі ва ўрадзе ФРГ. Патэнцыйныя мэты магчымай аперацыі - вызваленне нямецкіх закладнікаў з палону ХАМАС, эвакуацыя ўсіх грамадзян Нямеччыны з сектара Газа або з Лібана.