BE RU EN

На Аўдзееўскім кірунку знішчаная калона расейскай тэхнікі і пяхоты

Відэафакт.

Расейскія акупанты не спыняюць штурмы на Аўдзееўскім кірунку фронту ва Украіне. Аднак УСУ ўдаецца трымаць пазіцыі.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Страткам УСУ».

Зрэшты, нядаўна расейцы пусцілі калону тэхнікі і пяхоты ў наступленне на пазіцыі Асобнай прэзідэнцкай брыгады імя гетмана Багдана Хмяльніцкага на Аўдзееўскім кірунку.

Аднак акупанты не дасягнулі мэт і былі знішчаныя.

Варта заўважыць, што ў апошні час РФ увесь час атакуе Аўдзееўку і наваколлі.

Апошнія навіны