BE RU EN

СМІ: Параненых «вагнераўцаў» адпраўляюць на лячэнне ў шпіталі Беларусі

Баевікоў суправаджаюць прадстаўнікі вайсковай рвыведкі УС РФ.

У шпіталі Беларусі пачалі прыбываць на лячэнне тэрарысты з расфармаванай ПВК «Вагнер», якія папярэдне былі параненыя на тэрыторыі Украіны.

Пра гэта паведамляе Цэнтр нацыянальнага супраціву са спасылкай на беларускае падполле.

«У ведамасныя шпіталі сілавых структураў Беларусі пачалі прыбываць на лячэнне параненыя тэрарысты са складу расфармаванага «Вагнера». Суправаджэнне параненым даюць прадстаўнікі вайсковай выведкі УС РФ», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле папярэдніх звестак ЦНС, тэрарысты атрымалі раненні падчас баёў на тэрыторыі Украіны.

Цэнтр нацыянальнага супраціву падзякаваў беларускаму падполлю за інфармацыю пра ворага.

Напярэдадні ЦНС паведамляў, што баевікоў з былой ПВК «Вагнер», якія раней знаходзіліся ў Беларусі, адправілі ў Сірыю, дзе «вагнераўцы» навучаюць тэрарыстаў лібанскай групоўкі «Хезбала».

Апошнія навіны