Фінскія памежнікі паставілі на месца турыстаў з Расеі
- 17.10.2023, 12:28
Расейка зладзіла гістэрыку праз "цёплую стрэчу".
Турыстку з Расеі не пусцілі за межы аэрапорта ў Гельсінкі, Фінляндыя, пакуль яна чакала аўтобус да Санкт-Пецярбурга. Фінскія памежнікі загадалі чакаць у нэйтральнай зоне.
Пра гэта паведамляе obozrevatel.com, са спасылкай на адно з расейскіх мэдый. Гэта далёка не першы выпадак, калі фіны выяўляюць непрыязнасць да суседзяў.
Расейка расказала, што прыляцела з Лондана. На пашпартным кантролі яе спыталі аб аўтобусе ў Пецярбург. Рэйс быў запланаваны праз дзве з паловай гадзіны, таму паводле ейных слоў, яна "нават не думала, што ўзнікнуць праблемы". Зрэшты, фінскія памежнікі сказалі, што так доўга турыстцы нельга знаходзіцца ў Фінляндыі, таму яна мусіць чакаць у тэрмінале. "Перад аўтобусам выпусцім", — дадалі работнікі.